Версия для слабовидящих

Прадстаўнікі НЦАТ на рэспубліканскім форуме IT YOUTH 2023

Навигация по разделу «Пресс-центр»
28.06.2023

Прадстаўнікі НЦАТ на рэспубліканскім форуме IT YOUTH 2023


27 чэрвеня на базе навукова-тэхнічнага парка БНТУ "Палітэхнік" прайшоў Рэспубліканскі маладзёжны форум IT Youth 2023. Форум сабраў адміністратараў інтэрнет-супольнасцей, пачынаючых IT-спецыялістаў, маладых блогераў і web-журналістаў. Усяго каля 150 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны разгледзелі пытанні інфармацыйнай бяспекі, абароны персанальных звестак, кібербулінга.

У сваім выступленні начальнік падраздзялення інфармацыйнай бяспекі Дзмітрый Лупікаў расказаў аўдыторыі аб найбольш распаўсюджаных схемах дзеянняў кібермахляроў, прывёў практычныя рэкамендацыі, якія дапамогуць засцерагчы сябе і свае фінансы ў інтэрнет-прасторы.

Начальнік Міжнароднага цэнтра адукацыі Юлія Сакалова пагутарыла з удзельнікамі форуму на тэму неабходнасці пастаяннага навучання, асабліва па такой важнай тэматыцы, як інфармацыйная бяспека, а таксама прэзентавала адукацыйныя праграмы Міжнароднага цэнтра адукацыі "ROZUM", якія будуць актуальныя абсалютна кожнаму работніку, сакцэнтавала ўвагу на праграмах, якія падыходзяць для асваення ў у тым ліку і студэнцкай аўдыторыі.


Возврат к списку