Версия для слабовидящих

Абмен нацыянальным трафікам

Навигация по разделу «Услуги»

Паслуга «Прадастаўленне доступу да пункту абмену нацыянальным трафікам (пірынг) у Рэспубліцы Беларусь»

З красавіка 2012 года паслуга «Доступ да пункту абмену нацыянальным трафікам (пірынг)»аказваецца рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» (далей - НЦАТ).

Паслуга ўяўляе сабой падлучэнне тэлекамунікацыйнага вузла аператара да абсталявання пункту абмену нацыянальным трафікам для наступнага абмену ўнутраным трафікам абанентаў аператара з абанентамі іншых аператараў электрасувязі Рэспублікі Беларусь, сеткі якіх падлучаны да пункту абмену нацыянальным трафікам.

На тэлекамунікацыйным рынку Рэспублікі Беларусь НЦАТ, дзейнічаючы ў інтарэсах аператараў электрасувязі, не аказвае паслугі канчатковым спажыўцам.

Перадача паслугі «пірынг» пад кіраваннем НЦАТ накіравана на планамернае развіццё незалежнага пункту абмену нацыянальным трафікам у інтарэсах беларускіх спажыўцоў.