Версия для слабовидящих

Паслугі электрасувязі па далучэнні сетак перадачы дадзеных да АРСПД

Навигация по разделу «Услуги»

Далучэнне сеткі электрасувязі ў АРСПД забяспечваецца аператарам электрасувязі далучаемай сеткі электрасувязі на падставе тэхнічных умоў на далучэнне у АРСПД, якія прадастаўляюцца яму рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» (далей - НЦАТ).

Далучэнне сетак электрасувязі ўключае ў сябе:

  • выдачу тэхнічных умоў на далучэнне;
  • вылучэнне (пры неабходнасці) рэсурсу нумарацыі;
  • распрацоўку (пры неабходнасці) праектна-каштарыснай дакументацыі;
  • заключэнне дагавору аб узаемадзеянні паміж аператарамі электрасувязі;
  • рэалізацыю праекта па далучэнні і атрыманне ва ўстаноўленым парадку дазволу на далучэнне.

Далучэнне да АРСПД сетак электрасувязі дзяржаўных органаў і арганізацый, указаных у пункце 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2010 года № 515, што не аказваюць паслугі электрасувязі, ажыццяўляецца на падставе заяўкі, форма якой устанаўліваецца НЦАТ і размяшчаецца на яго афіцыйным сайце.

Тэхнічныя ўмовы на далучэнне да АРСПД павінны мець інфармацыю пра (аб):

  • ёмістасці сеткі электрасувязі, якая далучаецца, на момант далучэння;
  • інтэрфейсах пунктаў далучэння (узроўні сігналаў, спектры сігналаў, хуткасці перадачы, тыпы сігналізацыі, сігнальныя коды і інш.);
  • парадку ўзаемадзеяння цэнтраў кіравання сеткамі;
  • парадку ўзаемадзеяння сістэм сінхранізацыі;
  • этапах работ па далучэнні сеткі электрасувязі да АРСПД.

Далучэнне да АРСПД дапускаецца ажыццяўляць у некалькі этапаў. Колькасць этапаў вызначаецца узгодненым рашэннем НЦАТ і аператара электрасувязі далучаемай сеткі электрасувязі і паказваецца ў дагаворы аб узаемадзеянні.