Версия для слабовидящих

Доступ да сеткі Інтэрнэт

Навигация по разделу «Услуги»

Дынамика выкарыстоўвання паслуг доступу да мiжнароднай сеткі Iнтэрнэт у Рэспубліцы Беларусь можа быць вызначана на падставе дынамікі росту ёмістасці знешняга Інтэрнэт-шлюза Рэспублікі Беларусь.

Выкарыстоўванне паслуг доступу да міжнароднай сеткі Інтэрнэт у Рэспубліцы Беларусь характарызуецца высокімі тэмпамі ўзросту. У мэтах павышэння якасці прадастаўляемых паслуг па доступу ў сетку Інтэрнет, рэзервірывання і змяншэння нагрузкі на асобныя напрамкі, знешні шлюз для доступа ў сетку Інтэрнет пастаянна павялічваецца.

Найважнейшім сегментом дзейнасці НЦАТ з'яўляюцца паслугі па прадастаўленню доступу да сеткі Інтэрнет аператарам электрасувязі. Наяўнасць сеткі перадачы даных рэспубліканскага маштабу, разгалінаванай сеткі партнёраў, а таксам кропак прысутнасці на найбуйнейшіх Еўрапейскіх пляцоўках абмену трафикам дазваляюць НЦАТ прадастаўляць аператарам электрасувязі паслугі гарантавана найвышэйшай якасці пры ўмове захавання прывабнай цаны.

Доступ да сусветных рэсурсаў Інтэрнэт ажыццяўляецца праз уласную магістральную сетку. Выдзеленныя каналы сувязі, якія арганізаваны па тэхналогіі DWDM на сучасным абсталяванні вядучых сусветных вендараў, дазваляюць забяспечыць двунакіраваную перадачу любых цыфравых сягналаў (даныя, голас, відэа). Аператарам прадастаўляецца аператыўная інфармацыя аб стане сеткі Інтэрнет і сеткі НЦАТ, служба падтрымкі працуе 24/7/365.

 Прадастаўленне аператарам электрасувязі доступу да міжнароднай сеткі Інтэрнэт - гэта паслуга, якая аказваецца:
  • толькі юрыдычным асобам, якія маюць ліцэнзію Міністэрства связі і інфарматызацыі на прадастаўленне паслуг перадачы даных;
  • арганізоўваецца на ўзроўні кратна 10 Гбіт/c;
  • цана вызначаецца у адпаведнасці з прыкладзеным ніжэй прэйскурантам.


ПРЭЙСКУРАНТ
тарыфаў на паслугі дзяржаўнага прадпрыемства "НЦАТ"

Уводзіцца ў дзеянне з 01.03.2018 года

 №  п/п

Назва паслугі

Адзінка вымярэння

Тарыф без уліку ПДВ*, (бел.руб., у месяц)

1.

Паслуга па прадастаўленню аператарам электрасувязі доступу да міжнароднай сеткі Інтэрнэт

1x10 Гбіт/c
85 440.00

*Заўвага: стаўка падатку на дабаўленую вартасць згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь