Версия для слабовидящих

Першы кіберцэнтр у Рэспубліцы Беларусь

Навигация по разделу «Пресс-центр»
11.11.2023

Першы кіберцэнтр у Рэспубліцы Беларусь


Цэнтр кібербяспекі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "НЦАТ" (далей - НЦАТ) стаў першым атэставаным цэнтрам кібербяспекі ў Рэспубліцы Беларусь згодна з Загадам ААЦ ад 11.11.2023 №204.
Такім чынам у краіне пакладзены пачатак афіцыйнай дзейнасці цэнтраў кібербяспекі.

Функцыянаванне дадзеных цэнтраў кібербяспекі, у тым ліку кіберцэнтра НЦАТ:

  • павысіць узровень абароны нацыянальных інфармацыйных інфраструктур дзяржаўных органаў і арганізацый ад знешніх і ўнутраных пагроз;
  • забяспечыць у кругласутачным рэжыме маніторынг падзей і даных аб кіберынцыдэнтах рознага ўзроўню складанасці ад аб'ектаў інфармацыйнай інфраструктуры, што дасць магчымасць дасягнуць максімальнай скаардынаванасці дзеянняў па выяўленні, прадухіленні і мінімізацыі наступстваў кібератак.

Падпісаныя партнёрскія пагадненні НЦАТ з вядучымі кампаніямі ў галіне кібербяспекі дазваляюць выкарыстоўваць у сваёй рабоце перадавое абсталяванне і прымяняць сучаснае праграмнае забеспячэнне. Цэнтр кібербяспекі НЦАТ прадастаўляе як паслугі ў галіне кібербяспекі і пастаўцы праграмнага забеспячэння, так і паслугі па праектаванні SOC (Security Operations Center).


Возврат к списку