Версия для слабовидящих

Miжнародны цэнтр адукацыі «ROZUM» у ліку прызераў рэспубліканскага конкурса інавацыйных праектаў

Навигация по разделу «Пресс-центр»
19.12.2022

Miжнародны цэнтр адукацыі «ROZUM» у ліку прызераў рэспубліканскага конкурса інавацыйных  праектаў


14 снежня адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў 13-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў.

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Беларускі інавацыйны фонд.
Сёлета за званне "Лепшы інавацыйны праект" і "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект" змагаліся каля 200 удзельнікаў. Гэта рэкордная колькасць за 13 гадоў. Самымі папулярнымі напрамкамі распрацовак сталі галіны медыцынскіх навук, сельскай гаспадаркі, прамысловай сферы і сацыяльнай накіраванасці. Многія праекты інтэграваныя з IT-сферай. У фінал выйшлі 40 праектаў.

Міжнародны цэнтр адукацыі НЦАТ прадставіў на конкурс сваю распрацоўку - праект "Лічбавая адукацыйная платформа "ROZUM" для павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў у дыстанцыйнай форме навучання. Гэты праект прайшоў экспертызу, выйшаў у фінал конкурсу і стаў уладальнікам III месца ў намінацыі "Лепшы інавацыйны праект".


Возврат к списку