Версия для слабовидящих

Другі міжнародны форум #GBC

Навигация по разделу «Пресс-центр»
01.06.2022

Другі міжнародны форум #GBC


Сёння Беларусь у галіне цыфравізацыі дасягнула таго ўзроўню, калі можа дэманстраваць свае дасягненні і дзяліцца вопытам у міжнародных маштабах. Гэта пацвердзіў першы Міжнародны і рэгіянальныя лічбавыя форумы #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне) у 2021 годзе. Форумы мелі поспех і карысталіся цікавасцю як у беларускіх удзельнікаў, гэтак і ў замежных гасцей.
І гэтыя падзеі атрымалі працяг. 18-19 мая 2022 года прайшоў 2-і Міжнародны лічбавы форум #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне) у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

На Форуме #GBC-2022 былі прадстаўлены лічбавыя дасягненні дзяржавы і бізнэсу для грамадзян. Асноўная мэта форуму - стварэнне дыялогавых пляцовак для ўмацавання супрацоўніцтва і пошуку новых рашэнняў, якія садзейнічаюць павышэнню эфектыўнасці існуючага ўзаемадзеяння дзяржавы, бізнесу і грамадзян, а таксама прэзентацыі дасягненняў і актуальных праектаў у сферы лічбавай трансфармацыі.

Лічбавая будучыня Беларусі: экспертны погляд знутры і міжнародны вопыт, лічбавы дыялог #GBC (Дзяржавы і Бізнес для Грамадзян), лічбавыя рашэнні для банкаўскага і сацыяльнага сектара, індустрыя 4.0, разумны горад і дом, інфармацыйная і аб'ектавая бяспека - усе гэтыя тэмы былі асветлены на форуме.


Возврат к списку