Версия для слабовидящих

Тэлефанiя

Навигация по разделу «Услуги»

Паслугі па пропуску міжнароднага тэлефоннага трафіку ўключаюць: паслугі па пропуску ўваходнага, выходнага міжнароднага тэлефоннага трафіку, паслугі па пропуску міжнароднага транзітнага тэлефоннага трафику. Злучення з найбуйнейшымі міжнароднымі аператарамі электрасувязі Еўропы і Расіі для пропуску міжнароднага тэлефоннага трафіку арганізаваны рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» з выкарыстаннем прамых стыкаў на мяжы Рэспублікі Беларусь,
а таксама на пляцоўках абмену трафікам у Франкфурце-на-Майне (Федэратыўная Рэспубліка Германія). Дзякуючы гэтаму, забяспечваецца гарантавана найвышэйшая якасць паслуг пры захаванні прывабнай цаны. 

Пры аказанні паслуг па пропуску міжнароднага тэлефоннага трафіку, узаемадзеянне з міжнароднымі і нацыянальнымі аператарамі электрасувязі ажыццяўляецца з выкарыстаннем тэхналогій TDM і VoIP.

Наші перавагі:
  • перадача CLI;
  • высокая якасць абслугоўвання;
  • высокія параметры ASR і ACD;
  • усебаковы падыход да падбору маршрута і выбару пастаўшчыкоў;
  • даступнасць NOC - 24/7/365.

Паслуга аказваецца: міжнародным і нацыянальным аператарам электрасувязі.

Цана: дагаварная, усталёўваецца ў адпаведнасці з прайс-лістамі, якія з'яўляюцца складовай часткай дагавору.