Версия для слабовидящих

Паслуга «Доступ да інфармацыйных рэсурсаў базы даных оптавалакновых ліній сувязі»

Навигация по разделу «Услуги»

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2010 года № 648, загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 27 мая 2013 года № 34 (далей - Загад) ажыццяўленне ўзгаднення праектавання, будаўніцтва і ўводу оптавалакновых ліній сувязі (далей - ВОЛС) у эксплуатацыю ажыццяўляецца рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыяныльны цэнтр абмену трафікам» (далей - НЦАТ) у электронным выглядзе з выкарыстаннем базы даных оптавалакновых ліній сувязі (далей - База даных).

Суб'екты інфармацыйных адносін (напрыклад, Выканкамы) накіроўваюць на ўзгадненне ў НЦАТ у электронным выглядзе звесткі аб ВОЛС пасродкам тэрмінала Базы даных. НЦАТ праводзіць узгадненне бясплатна ў рамках ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, прадугледжаных п.п. 4.13 і 4.14 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2012 года №156. 

 Больш падрабязна аб узгадненні праектавання, будўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю оптавалакновых ліній сувязі можна даведацца па наступным ссылкам:

Прадастаўленне паслугі электроннага доступу да інфармацыйных рэсурсаў Базы даных арганізавана ў адпаведнасці з наступнымі палажэннямі Загаду: 
  • НЦАТ забяспечвае доступ суб'ектаў інфармацыйных адносін і прадастаўленне ва ўсталяваным парадку інфармацыі з Базы даных;
  • інфармацыя, якая змяшчаецца ў Базе даных, можа прадастаўляцца суб'ектам інфармацыйных адносін, якiя звяртаюцца за яе атрыманнем і заключылі дамову з НЦАТ на прадастаўленне доступу да інфармацыі, якая змяшчаецца ў Базе даных.

Паслуга электроннага доступу да інфармацыйных рэсурсаў Базы даных уяўляе сабой паслугу электрасувязі, у рамках аказання якой НЦАТ:

  • стварае ў тэрмінале Базы даных уліковыя запісы Выканкама і дае рэквізіты доступу да іх;
  • арганізоўвае маршрутызацыю трафіку перадачы даных пры ўзаемадзеянні Выканкама з тэрміналам;
  • выконвае першасную наладу ПЭВМ заказчыка для доступу да тэрмінала.

Інфармацыя, якая змяшчаецца ў Базе даных, прадастаўляецца ў электронным выглядзе на дагаварной аснове.

Устаноўленыя з 01.09.2014 года тарыфы на даную паслугу электрасувязі, прадугледжваюць плату за забеспячэнне электроннага доступу да інфармацыйных рэсурсаў за адзін аб'ект, звесткі пра оптавалакновыя лініі сувязі якога падаюцца на ўзгадненне, незалежна ад выгляду ўзгаднення (праектаванне і будаўніцтва або ўвод у эксплуатацыю).

Паслуга электроннага доступу да інфармацыйных рэсурсаў Базы даных аказваецца ў адпаведнасці з тыпавым дагаворам аказання паслуг электрасувязі (далей - Дагавор). Суб'ект інфармацыйных адносін павінен выкарыстоўваць Базу даных у адпаведнасці з Пастановай і Загадам, а таксама ў адпаведнасці з эксплуатацыйнымі дакументамі, якія распрацоўваюцца i зацвярджаюцца НЦАТ. Адным з такіх эксплуатацыйных дакументаў з'яўляецца Інструкцыя па працы з тэрміналам Базы даных, якая распрацавана НЦАТ і зацверджана 02.12.2013 года.

Эксплуатацыйныя дакументы Базы даных даступны на афіцыйным сайце НЦАТ у сетцы Інтэрнэт у адпаведным раздзеле.