Версия для слабовидящих

Пытаннi і адказы

Навигация по разделу «Процедуры»
1. Як неабходна прадстаўляць звесткі аб месцазнаходжанні пачатковай (канчатковай) кропкі лініі сувязі пры адсутнасці дакладнага адрасу?

У гэтым выпадку заказчык павінен паказаць геадэзічныя каардынаты адпаведнай кропкі ў фармаце ГГ° ММ'CC ''.

2. Як супрацоўніку Выканкама пры фарміраванні электроннай заявы праз тэрмінал базы даных оптавалакновых ліній сувязі ўносіць звесткі аб месцазнаходжанні пачатковай (канчатковай) кропкі лініі сувязі, калі заказчыкам пазначаны яе геадэзічныя каардынаты?

У гэтым выпадку варта:

  • абавязкова запоўніць поле «Вобласць» шляхам выбару з выпадальнага спісу;
  • па магчымасці запоўніць палі «Апісанне», «Нас. пункт»;
  • увесці ў адпаведныя палі шырыню і даўгату ў фармаце ГГ° ММ'CC ''.

Пры гэтым усе 9 ячэяк поля каардынатаў павінны быць запоўненыя. Калі Заказчык паказаў геадэзічныя каардынаты з дакладнасцю да секунд, то ў тыя ячэйкi, што засталіся пасля коскі, трэба праставіць нулі. Напрыклад, паказана ў звестках: 53° 9'34 ''. Поле запаўняецца так: 53° 09'34.000

3. Можа лі Заказчык звярнуцца ў НЦАТ для ўзгаднення звестак аб праектуемых або ўвадзімых у эксплуатацыю ВОЛС?

Нет. У адпаведнасці з усталяванай працэдурай на атрыманне дазволу на правядзенне праектавання і будаўніцтва, а таксама ўвода ў эксплуатацыю оптавалокновых ліній сувязі Заказчык павінен звярнуцца ў Выканкам, на тэрыторыі якога плануецца правядзенне работ. Прадстаўленыя Заказчыкам звесткі ўзгадняе з НЦАТ толькі Выканкам.

4. Як Заказчыку ўзгадніць будаўніцтва оптавалакновых ліній сувязі, калі будаўніцтва мяркуецца на тэрыторыі некалькіх раёнаў?

Заказчык павінен звярнуцца з адпаведнымі дакументамі (указваюцца поўныя звесткі аб оптавалакновых лініях сувязі) у любы Выканкам, на тэрыторыі якога плануецца правядзенне работ. Гэты Выканкам атрымоўвае ўзгадненне ў НЦАТ у адпаведнасці з усталяванай працэдурай. Рашэння іншых Выканкамаў у адносінах будаўніцтва оптавалокновых ліній сувязі прымаюцца на падставе гэтага ўзгаднення без дадатковага звароту ў НЦАТ.

5. Якія асаблівасці ўзгаднення ўвода ў эксплуатацыі оптавалакновых ліній сувязі, якія праходзяць па тэрыторыі некалькіх раёнаў?

Узгадненне з НЦАТ увода ў эксплуатацыю такіх оптавалакновых ліній сувязі павінна ажыццяўляцца праз той жа Выканкам, які ўзгадняў з НЦАТ праектаванне і будаўніцтва гэтых ліній.

6. Што такое нумар рэсурса, які прызначаны пры яго дзяржаўнай рэгістрацыі?

Гэта нумар, які прызначaны РУП «БелГІЭ» оптавалакновай лініі сувязі пры ўнясенні каналаў сувязі ў Дзяржаўны рэестр інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегменту глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт, якія размещаны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

7. Што неабходна ўказваць у звестках аб увадзімых у эксплуатацыю оптавалакновых лініях сувязі, калі рэгістрацыя рэсурса ў РУП «БелГІЭ» не патрабуецца?

В гэтым выпадку пры запаўненні звестак у графе «нумар рэсурса, які прысвоен пры яго дзяржаўнай рэгістраціі» необходна ўказваць падставу адсутнасці рэгістрацыі рэсурса ў РУП «БелГІЭ», напрыклад: «Не патрабуецца ў адпаведнасці з п. 3 Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.02.2010 года № 60». Выканкам пры напраўленні звестак у НЦАТ пераносіць гэты запіс у поле «№ рэсурса, які прысвоен пры дзяржаўнай рэгістрацыі».

8. Што такое ўнікальны ідэнтыфікацыйны нумар (далее – УІН) оптавалакновай лініі сувязі і навошта ён патрэбен?

Гэта нумар, які прысвайвае НЦАТ оптавалакновай лініі сувязі на этапе ўзгаднення яе праектавання пры вынясенні станоўчага рашэння. УІН з'яўляецца асноўным ідэнтыфікатарам оптавалакновай лініі сувязі, абавязковым для выкарыстання ўладальніками ліній сувязі пры ўзаемаадносінах з другімі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальніками, а таксама дзяржаўнымі органамі і ішымі дзяржаўнымі арганізацыямі.

Па наяўнасці ў увадзімай у эксплуатацыю оптавалакновай лінііи сувязі УІН можна меркаваць аб наяўнасці яе ўзгаднення з НЦАТ на этапе праектавання.

9. Где Заказчыку ўзнаць унікальны ідэнтыфікацыйны нумар оптавалакновай лініі сувязі?

Звесткі аб выданым УІН павінны быць прадстаўлены Заказчыку Выканкамам пры выдачы дазволу на праектаванне і будаўніцтва оптавалакновай лініі сувязі. Дадатковая плата за выдачу звестак аб УІН ўзымацца не павінна.

10. Ці неабходна для падрыхтоўкі адпаведнага рашэння Выканкама распячатываць на папяровым носьбіце вынікі ўзгаднення з НЦАТ звестак аб оптавалакновых лініях сувязі?

У адпаведнасці з Палажэннем, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2010 года № 648, вынікі ўзгаднення звестак аб оптавалакновых лініях сувязі НЦАТ размяшчае ў электронным выглядзе ў базе даных оптавалакновых ліній сувязі. Выканкам прымае адпаведнае рашэнне на падставе вынікаў узгаднення НЦАТ, якія прадстаўлены ў электронным выглядзе. Распячатываць вынікі ўзгаднення на папяровым носьбіце не патрабуецца, аднак, разам з тым, магчымасць вываду на пячаць прадугледжана.

11. Што такое волокна для арэнды, колькасць якіх указваецца ў інфармацыі аб лініі сувязі?

Гэта валокна з ліку свабодных, якія Заказчык дапускае здаваць у арэнду на дагаворной аснове.

12. Што рабіць, калі пры фарміраванні электроннай заявы на праектаванне оптавалакновых ліній сувязі ў даведніке адсутнічае новы Заказчык?

Для ўнясення новага Заказчыка ў даведнік неабходна накіраваць у НЦАТ на электронны адрас fcdb@ncot.by ліст, у якім указаць адпраўніка і звесткі аб Заказчыке, прадстаўленыя ў 1-м раздзеле прылажэння 1 к Палажэнню, зацверджаным Пастановай Совета Міністраў Республікі Беларусь ад 29.04.2010 года № 648, а менавіта: найменне юрыдычнай асобы, яго адрас, уліковы нумар плацельшчыка, нумар ліцэнзіі на аказанне паслуг электрасувязі і дату яе выдачы, тэлефон, факс, адрас электроннай пошты, ФІО кіраўніка.

13. Як для Выканкама адбываецца тарыфікацыя паслугі электроннага доступу да інфармацыйных рэсурсаў базы даных оптавалакновых ліній сувязі?

Абаненцкая плата адсутнічае.

Узгадненне прадстаўленых Выканкамам звестак аб праектуемых або ўвадзімых у эксплуатацыю лініях сувязі НЦАТ ажыцяўляе бясплатна. Аплата ўзымаецца за паслугу электрасувязі па забеспячэнню электроннага доступу да інфармацыйных рэсурсаў базы даных оптавалакановых ліній сувязі, якая тарыфіцыруецца па колькасці заяў (звестак аб праектаванні або ўводзе ў эксплуатацыю), якія былі пададзены Выканакамам на ўзгадненне, не залежна ад колькасці ўзгодненных участкаў (адзін або некалькі) у заяве.

Пры паўторнай падачы заявы, напрыклад, па прычыне:

  • адхілена раней (ва ўзгадненні адказана);
  • падана паўторна па памылке і т.п. яно апрацоўваецца і тарыфіцыруецца як асобная дадатковая адзінка.

Калі пры фарміраванні заявы ўзнікаюць цяжкасці па прычыне вялікай колькасці ліній сувязі (болей за 50) у рамках аднаго аб'екта, то дапускаецца падача на ўзгадненне звестак па аб'екту па часткам шляхам фарміравання некалькіх заяў. Пры гэтым для тарыфікацыі некалькіх заяў як адной адзінкі неабходна накіраваць у НЦАТ пісьмовае апавяшчэнне па сутнасці пытання з указаннем узніклай праблемы.

14. Якая аптымальная прапускная здольнасць канала электрасувязі для працы з тэрміналам базы даных оптавалакновых ліній сувязі?

З улікам наяўнасці ў базе даных інтэгрыраванай прасторавай інфармацыі патрабуемая хуткасць падключэння для гарантаванага якаснага прадастаўлення паслугі электрасувязі павінна быць не меней за 2 Мбіт/с.