Версия для слабовидящих

Увод ВОЛС у эксплуатацыю

Навигация по разделу «Процедуры»

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2010 года № 648 (далей - Пастанова) усталяваны наступны парадак атрымання рашэння Заказчыкам:

  • Заказчык звяртаецца ў Выканкам з адпаведнай пісьмовай заявай, да якога прыкладаюцца звесткі аб оптавалакновай лініі сувязі (ВОЛС), якая ўводзіцца ў эксплуатацыю, па форме згодна з дадаткам 2 да палажэння, зацверджанага Пастановай, (далей - Звесткі), а таксама акт прыёмкі аб'екта ў эксплуатацыю, складзены і падпісаны ва ўстаноўленым парадку ўсімі членамі прыёмачнай камісіі; 
  • Выканкам не пазней за 3 рабочых дзён з дня рэгістрацыі заявы правярае прадстаўленыя дакументы і звесткі на адпаведнасць патрабаванням;
  • звесткі аб ВОЛС з абавязковым указаннем выдадзенага ёй на стадыі праектавання унікальнага ідэнтыфікацыйнага нумара (далей - УІН) накіроўваюцца Выканкамамі ў НЦАТ у электронным выглядзе з дапамогай тэрмінала базы даных оптавалакновых ліній сувязі (далей - База даных);
  • НЦАТ не пазней за 5 рабочых дзён з дня паступлення Звестак у Базу даных правярае іх на адпаведнасць патрабаванням заканадаўства і ў выпадку іх адпаведнасці размяшчае ў Базе даных звесткі аб выніках узгаднення; 
  • Выканкам не пазней за 3 рабочых дзён з дня ўзгаднення НЦАТ звестак аб ВОЛС, якая ўводзіцца ў эксплуатацыю, (адмове ва ўзгадненні) накіроўвае Заказчыку апавяшчэнне аб узгадненні ўводу ў эксплуатацыю оптавалакновых ліній сувязі або аб адмове ва ўзгадненні з указаннем прычын адмовы.

Звесткі аб ВОЛС, якая ўводзіцца ў эксплуатацыю, прымаюцца НЦАТ толькі пры ўказанні ў іх выдадзенага пры ўзгадненні яе праектавання і будаўніцтва ўнікальнага ідэнтыфікацыйнага нумара (УІН).

Падставамі для адмовы ў выдачы ўзгаднення на ўвод у эксплуатацыю з'яўляюцца:

  • невыкананне асаблівых умоў узгаднення ўстаноўленых пры ўзгадненні правядзенняпраектавання і будаўніцтва оптавалакновых ліній сувязі;    
  • невыкананне заканадаўства ў галіне электрасувязі і патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў.