Пытаннi і адказы
У гэтым выпадку заказчык павінен паказаць геадэзічныя каардынаты адпаведнай кропкі ў фармаце ГГ° ММ'CC ''.
У гэтым выпадку варта:
- абавязкова запоўніць поле «Вобласць» шляхам выбару з выпадальнага спісу;
- па магчымасці запоўніць палі «Апісанне», «Нас. пункт»;
- увесці ў адпаведныя палі шырыню і даўгату ў фармаце ГГ° ММ'CC ''.
Пры гэтым усе 9 ячэяк поля каардынатаў павінны быць запоўненыя. Калі Заказчык паказаў геадэзічныя каардынаты з дакладнасцю да секунд, то ў тыя ячэйкi, што засталіся пасля коскі, трэба праставіць нулі. Напрыклад, паказана ў звестках: 53° 9'34 ''. Поле запаўняецца так: 53° 09'34.000
Нет. У адпаведнасці з усталяванай працэдурай на атрыманне дазволу на правядзенне праектавання і будаўніцтва, а таксама ўвода ў эксплуатацыю оптавалокновых ліній сувязі Заказчык павінен звярнуцца ў Выканкам, на тэрыторыі якога плануецца правядзенне работ. Прадстаўленыя Заказчыкам звесткі ўзгадняе з НЦАТ толькі Выканкам.
Заказчык павінен звярнуцца з адпаведнымі дакументамі (указваюцца поўныя звесткі аб оптавалакновых лініях сувязі) у любы Выканкам, на тэрыторыі якога плануецца правядзенне работ. Гэты Выканкам атрымоўвае ўзгадненне ў НЦАТ у адпаведнасці з усталяванай працэдурай. Рашэння іншых Выканкамаў у адносінах будаўніцтва оптавалокновых ліній сувязі прымаюцца на падставе гэтага ўзгаднення без дадатковага звароту ў НЦАТ.
Узгадненне з НЦАТ увода ў эксплуатацыю такіх оптавалакновых ліній сувязі павінна ажыццяўляцца праз той жа Выканкам, які ўзгадняў з НЦАТ праектаванне і будаўніцтва гэтых ліній.
Гэта нумар, які прызначaны РУП «БелГІЭ» оптавалакновай лініі сувязі пры ўнясенні каналаў сувязі ў Дзяржаўны рэестр інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегменту глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт, якія размещаны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
В гэтым выпадку пры запаўненні звестак у графе «нумар рэсурса, які прысвоен пры яго дзяржаўнай рэгістраціі» необходна ўказваць падставу адсутнасці рэгістрацыі рэсурса ў РУП «БелГІЭ», напрыклад: «Не патрабуецца ў адпаведнасці з п. 3 Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.02.2010 года № 60». Выканкам пры напраўленні звестак у НЦАТ пераносіць гэты запіс у поле «№ рэсурса, які прысвоен пры дзяржаўнай рэгістрацыі».
Гэта нумар, які прысвайвае НЦАТ оптавалакновай лініі сувязі на этапе ўзгаднення яе праектавання пры вынясенні станоўчага рашэння. УІН з'яўляецца асноўным ідэнтыфікатарам оптавалакновай лініі сувязі, абавязковым для выкарыстання ўладальніками ліній сувязі пры ўзаемаадносінах з другімі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальніками, а таксама дзяржаўнымі органамі і ішымі дзяржаўнымі арганізацыямі.
Па наяўнасці ў увадзімай у эксплуатацыю оптавалакновай лінііи сувязі УІН можна меркаваць аб наяўнасці яе ўзгаднення з НЦАТ на этапе праектавання.
Звесткі аб выданым УІН павінны быць прадстаўлены Заказчыку Выканкамам пры выдачы дазволу на праектаванне і будаўніцтва оптавалакновай лініі сувязі. Дадатковая плата за выдачу звестак аб УІН ўзымацца не павінна.
У адпаведнасці з Палажэннем, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2010 года № 648, вынікі ўзгаднення звестак аб оптавалакновых лініях сувязі НЦАТ размяшчае ў электронным выглядзе ў базе даных оптавалакновых ліній сувязі. Выканкам прымае адпаведнае рашэнне на падставе вынікаў узгаднення НЦАТ, якія прадстаўлены ў электронным выглядзе. Распячатываць вынікі ўзгаднення на папяровым носьбіце не патрабуецца, аднак, разам з тым, магчымасць вываду на пячаць прадугледжана.
Гэта валокна з ліку свабодных, якія Заказчык дапускае здаваць у арэнду на дагаворной аснове.
Для ўнясення новага Заказчыка ў даведнік неабходна накіраваць у НЦАТ на электронны адрас fcdb@ncot.by ліст, у якім указаць адпраўніка і звесткі аб Заказчыке, прадстаўленыя ў 1-м раздзеле прылажэння 1 к Палажэнню, зацверджаным Пастановай Совета Міністраў Республікі Беларусь ад 29.04.2010 года № 648, а менавіта: найменне юрыдычнай асобы, яго адрас, уліковы нумар плацельшчыка, нумар ліцэнзіі на аказанне паслуг электрасувязі і дату яе выдачы, тэлефон, факс, адрас электроннай пошты, ФІО кіраўніка.
Абаненцкая плата адсутнічае.
Узгадненне прадстаўленых Выканкамам звестак аб праектуемых або ўвадзімых у эксплуатацыю лініях сувязі НЦАТ ажыцяўляе бясплатна. Аплата ўзымаецца за паслугу электрасувязі па забеспячэнню электроннага доступу да інфармацыйных рэсурсаў базы даных оптавалакановых ліній сувязі, якая тарыфіцыруецца па колькасці заяў (звестак аб праектаванні або ўводзе ў эксплуатацыю), якія былі пададзены Выканакамам на ўзгадненне, не залежна ад колькасці ўзгодненных участкаў (адзін або некалькі) у заяве.
Пры паўторнай падачы заявы, напрыклад, па прычыне:
- адхілена раней (ва ўзгадненні адказана);
- падана паўторна па памылке і т.п. яно апрацоўваецца і тарыфіцыруецца як асобная дадатковая адзінка.
Калі пры фарміраванні заявы ўзнікаюць цяжкасці па прычыне вялікай колькасці ліній сувязі (болей за 50) у рамках аднаго аб'екта, то дапускаецца падача на ўзгадненне звестак па аб'екту па часткам шляхам фарміравання некалькіх заяў. Пры гэтым для тарыфікацыі некалькіх заяў як адной адзінкі неабходна накіраваць у НЦАТ пісьмовае апавяшчэнне па сутнасці пытання з указаннем узніклай праблемы.
З улікам наяўнасці ў базе даных інтэгрыраванай прасторавай інфармацыі патрабуемая хуткасць падключэння для гарантаванага якаснага прадастаўлення паслугі электрасувязі павінна быць не меней за 2 Мбіт/с.