Версия для слабовидящих

Адкрыты новы сайт дзяржаўнага прадпрыемства «НЦАТ»

Навигация по разделу «Пресс-центр»
24.12.2014

На сайце вы можаце знайсці ўсю неабходную інфармацыю аб дзейнасці прадпрыемства: 

  • паслугі, якія аказваюцца прадпрыемствам;
  • адміністрацыйныя працэдуры, якія выконваюцца прадпрыемствам;
  • тлумачэнні па пытаннях дзейнасці прадпрыемства;
  • кантактныя даныя адказных спецыялістаў і падраздзяленняў.

Прадпрыемства створана ў мэтах развіцця ў Рэспубліцы Беларусь сучаснай інфраструктуры сеткі перадачы даных на аснове ўкаранення новых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, павышэння якасці і зніжэння кошту паслуг перадачы даных.

Наш новы фірмовы стыль змяшчае самыя перадавыя каляровыя і графічныя рашэнні, якія адлюстроўваюць трэнд развіцця сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Лагатып прадпрыемства фарміруецца шрыфтам і фірмовым знакам, якія дэманструюць адкрытасць і глабальнасць. Сайт дапаўняе гэтае ўражанне зручным прадстаўленнем паслуг прадпрыемства ўрбаністычнымi відамі сталіцы Рэспублікі Беларусь. 

Неабходна адзначыць наяўнасць адразу трох моўных версій ужо пры запуску новага вэб-праекта www.ncot.by.


Возврат к списку