Версия для слабовидящих

База даных оптавалакновых ліній сувязі

Навигация по разделу «Пресс-центр»
22.08.2017

Узгадненне звестак пра оптавалакновыя лініі сувязі (далей - ВОЛС) ажыццяўляецца НЦАТ з моманту ўступлення ў дзеянне Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2010 года № 648. Узгадненне з НЦАТ ажыццяўлялася на папяровых носьбітах. Такі падыход да арганізацыі дзейнасці меў тыповыя для любой неаўтаматызаванай дзейнасці недахопы:

  • адсутнасць цэнтралізаванай базы даных; захоўванне інфармацыі аб узгадненні ў разрозненым выглядзе на ПЭВМ кожнага з уцягнутых у дадзеную дзейнасць супрацоўнікаў;
  • склад і фармат захоўвання даных звестак адрозніваецца ў залежнасці ад спецыфікі дзейнасці таго ці іншага супрацоўніка;
  • адсутнасць навочнага агульнага доступу да дадзенай інфармацыі;
  • вялікая працаёмкасць пры фарміраванні статыстычнай і аналітычнай справаздачнасці;
  • нізкая эфектыўнасць дзейнасці супрацоўнікаў;
  • вялікая верагоднасць узнікнення тэхнічных памылак.

Было прынята рашэнне правесці аптымізацыю бягучага працэсу ўзгаднення за кошт выканання наступных задач:

  • уліку оптавалакновых ліній сувязі за кошт цэнтралізацыі ўсіх паступаючых звестак аб ВОЛС для іх далейшага аналізу;
  • стварэння інструменту пошуку магчымых для арэнды валокнаў ВОЛС;
  • стварэння магчымасці аказання паслуг з выкарыстаннем інфармацыі аб ВОЛС (аналіз колькасці свабодных валокнаў ліній сувязі ў тым ці іншым кірунку, прадастаўленне адпаведных паслуг Заказчыкам, аптымізацыя новаствараемых у рэспубліцы ВОЛС);
  • аўтаматызаваць працэс узгаднення за кошт забеспячэння ўзаемадзеяння з Выканкамамі і Заказчыкамі пры ўзгадненні звестак аб ВОЛС у электронным выглядзе;
  • даць наглядны агульны доступ да інфармацыі аб ВОЛС у маштабах Рэспублікі Беларусь і забяспечыць яе аналіз.

Рашэнне пастаўленых задач было ажыццёўлена за кошт стварэння базы даных оптавалакновых ліній сувязі (далей - База даных), якая стваралася ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.04.2013 года №157. Дадаткова было распрацавана і зацверджана Палажэнне аб парадку эксплуатацыі базы даных. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.10.2013 №883 былі ўнесены змены ў дзеючаю Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2010 года №648, у адпаведнасці з якімі Выканкамы павінны накіроўваць звесткі на ўзгадненне ў НЦАТ у электронным выглядзе.

Названыя змены і дапаўненні ў нарматыўную базу дазволілі істотна аптымізаваць бізнес-працэс узгаднення. Унясенне у базу даных інфармацыі аб праектаваных і оптавалакновых лініях сувязі, якія ўводзяцца ў эксплуатацыю, ажыццяўляецца Выканкамамі пры накіраванні ў НЦАТ на ўзгадненне паступаючых ад Заказчыкаў звестак аб ВОЛС пасродкам тэрмінала базы даных. Адпаведна НЦАТ мае магчымасць разгледзець звесткі непасрэдна пасля іх уводу ў базу даных адказнымі асобамі Выканкамаў альбо іншымі суб'ектамі інфармацыйных адносін (уладальнікі ліній сувязі).

Унясенне змяненняў у інфармацыю аб наяўнасці свабодных і прызначаных для здачы ў арэнду валокнаў у оптавалакновых лініях сувязі ажыццяўляецца толькі ўладальнікамі даных ліній сувязі. Такім чынам, звесткі пра колькасць свабодных валокнаў заўсёды з'яўляюцца актуальнымі.

Апісаны падыход дазваляе пераўтварыць Базу даных у пляцоўку для абмену інфармацыяй аб свабодных валокнах паміж Заказчыкамі.

Вынікамі змены бізнес-працэсу ўзгаднення, з улікам выкарыстання для гэтага створанай базы даных, сталі:

  • тыповыя перавагі аўтаматызацыі - выключэнне расходаў на папяровы дакументаабарот, павышэнне эфектыўнасці дзейнасці адказных супрацоўнікаў і зніжэнне працавыдаткаў пры выкананні працэдуры ўзгаднення;
  • найбольш значным з'яўляецца аптымізацыя тэрмінаў узгаднення - існуе магчымасць атрымання юрыдычна значнага ўзгаднення НЦАТ на працягу 1 дня;
  • уведзена маркіроўка оптавалакновых ліній сувязі - прысвоены унікальны ідэнтыфікацыйны нумар (далей - УІН) з'яўляецца асноўным ідэнтыфікатарам оптавалакновай лініі сувязі, абавязковым для выкарыстання ўладальнікамі ліній сувязі пры ўзаемаадносінах з іншымі юрыдычнымі асобамі, а таксама дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі. УІН утрымлівае ў сабе інфармацыю ВОЛС, напрыклад, пра трасу яе праходжання;
  • База даных змяшчае актуальную інфармацыю аб незадзейнічанай свабоднай ёмістасці ліній сувязі, прызначанай для здачы ў арэнду (з усімі вынікаючымі перавагамі);
  • створана магчымасць для прадастаўлення электронных паслуг з выкарыстаннем базы даных, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм міжведамаснага электроннага ўзаемадзеяння і дакументаабароту.

Тэрміны ўзгаднення праектавання, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю для Заказчыка да стварэння базы даных складалі да 14 каляндарных дзён, а таксама час на дастаўку пошты на папяровых носьбітах.

Тэрміны ўзгаднення для заказчыка пасля ўводу Базы даных у эксплуатацыю складаюць:

  • па праектаванні - 8 каляндарных дзён для Выканкама і да 1 дня для НЦАТ;
  • па ўводу ў эксплуатацыю - 6 каляндарных дзён для Выканкама і да 1 дня для НЦАТ.

Возврат к списку